У галоўным праваслаўным храме Мінска – Свята-Духавым кафедральным саборы – богаслужэнні ўзначаліў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел. Сёння свяшчэннікі – у белым адзенні, што сведчыць аб асаблівай светласці свята. З чыстымі і добрымі думкамі моляцца і вернікі.