Цырымонія адкрыцця юбілейнага XV Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея і першыя спаборніцтвы на лёдзе адбыліся ў беларускай сталіцы 3 студзеня. У стартавы дзень спаборніцтваў на малую пляцоўку "Чыжоўка-Арэны" выйшлі каманды Швейцарыі і Славакіі, Фінляндыі і Германіі. Вялікі лёд пакаралі зборныя Балкан і ААЭ, каманды Прэзідэнта Беларусі і Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF). Усяго ж за галоўны прыз "неафіцыйнага чэмпіянату свету сярод хакеістаў-аматараў" у гэтым годзе спаборнічаюць ігракі з 12 краін, у тым ліку Расіі, Кітая, Чэхіі і Балтыі.
У час урачыстай цырымоніі адкрыцця Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Калядны хакейны турнір, які стаў візіткай Мінска, аб’ядноўвае народы, нягледзячы на палітычныя крызісы і рознагалоссі. "Мінскі лёд збірае сапраўдных мужчын, адданых хакею, не толькі моцных духам, целам, а таксама шчыра жадаючых зрабіць свет лепшым", – заявіў кіраўнік дзяржавы.
Паралельна з дарослым турнірам аматараў хакея традыцыйна праходзіць фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў "Залатая шайба". Акрамя саміх лядовых баталій, у час турніру стартуе дабрачынная акцыя Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і Федэрацыі хакея Беларусі "Калядная традыцыя", у час якой прадстаўнікі каманд наведаюць дзіцячы дом №7 "Сем Я" ў Мінску. Установе пералічана ўжо дапамога ў памеры Br32 тыс.
Самыя яркія кадры XV Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі – у рэпартажы з "гарачага" лёду "Чыжоўка-Арэны"!