У час дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" падарункі дзецям прывезлі памочнік Прэзідэнта Беларусі – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Шулейка, намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Прывалаў.
Юрый Шулейка ўручыў сертыфікат на набыццё спартыўнага інвентару і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы. Акрамя таго, памочнік Прэзідэнта расказаў, што да наступнага навучальнага года ў двары дзіцячага дома з'явіцца ўнікальная спартыўная пляцоўка для трэніровак і развіцця фізічнай падрыхтоўкі.