У Віцебскім абласным дзіцячым рэабілітацыйным аздараўленчым цэнтры "Ветразь" (Пастаўскі раён) адкрылася аддзяленне рэабілітацыі для дзяцей з паталогіяй цэнтральнай нервовай сістэмы.
Член Савета Рэспублікі, начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзяркач у час дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" азнаёміўся з умовамі, створанымі ў новым аддзяленні, і ўручыў дзецям падарункі.