Дабрачынны тэлемарафон "Нашы дзеці" прайшоў 14 снежня ў прамым эфіры канала "Беларусь 4. "Магілёў". Сабраныя грошы паступяць на рахунак Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага дзіцячага фонду. Яны будуць пералічаны на лячэнне і рэабілітацыю, а таксама на арганізацыю свята для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і сірот.