Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Галоўная ёлка краіны: Прэзідэнт Беларусі прыняў удзел у дабрачынным навагоднім свяце

Галоўная ёлка краіны-2019

Галоўная ёлка краіны-2019
27 Снж 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 снежня прыняў удзел у навагоднім дабрачынным свяце ў рамках акцыі "Нашы дзеці".

Свята з удзелам кіраўніка дзяржавы стала галоўнай падзеяй акцыі "Нашы дзеці". На галоўную ёлку краіны запрасілі больш за 2,3 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх рэгіёнаў Беларусі. У іх лік увайшлі дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, выхоўваюцца ў апякунскіх і прыёмных сем'ях, а таксама выхаванцы кадэцкіх вучылішчаў, дзеці з сем'яў бежанцаў, пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, спартыўных спаборніцтваў, юныя грамадскія актывісты. У Палацы Рэспублікі для іх падрыхтавалі маляўнічае казачнае музычна-сцэнічнае шоу ў выкананні лепшых творчых калектываў краіны, насычаную культурную праграму і падарункі ад імя Прэзідэнта.

Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" праходзіць у Беларусі з 10 снежня 2018 года па 11 студзеня 2019 года. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у гэты час наведваюць дзіцячыя інтэрнаты і дамы сямейнага тыпу, бальніцы, апякунскія і прыёмныя сем'і, віншуюць дзяцей з Новым годам і Калядамі, уручаюць ім падарункі і аказваюць дапамогу ў вырашэнні існуючых праблем. Да дабрачыннай акцыі далучыліся грамадскія аб'яднанні і іншыя арганізацыі.

Галоўная ёлка краіны-2019
Галоўная ёлка краіны-2019
Галоўная ёлка краіны-2019
Галоўная ёлка краіны-2019
Галоўная ёлка краіны-2019
Папярэдняя       1 2 3 4 5