У магілёўскім Палацы грамадзянскіх абрадаў 17 снежня ў час дабрачыннай рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці" прайшоў Калядны кадэцкі баль.
Мерапрыемства ўжо стала традыцыйным, яно адбылося восьмы раз. У віхры вальса кружыліся юнакі кадэцкага вучылішча, дзяўчаты Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя №2 і студыі эстраднага танца "Эдэльвейс" цэнтра творчасці "Эверэст".