Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Піксельная ілюмінацыя і "футурыстычная" ёлка: у Мінску запалілі навагоднія агні

Піксельная ілюмінацыя і "футурыстычная" ёлка: у Мінску запалілі навагоднія агні

Піксельная ілюмінацыя і
15 Снж 2018

З надыходам вячэрняга змроку 15 снежня беларуская сталіца абнавілася: практычна адначасова на ўсіх святочных ёлках горада ўключылася навагодняя ілюмінацыя, зазіхацелі светлавыя кампазіцыі, адкрыліся калядныя маркеты.

Упершыню ў гісторыі галоўнай ёлкі краіны ў зялёнай красуні з'явіўся піксельны ўбор. 35-метровае "дрэва" ў цэнтры плошчы абрамляюць светлавыя фігуры і 2 вялікія іскрыстыя шары. Акрамя таго, на Кастрычніцкай устаноўлены новыя незвычайныя кірмашовыя павільёны – шкляныя "соты".

Футурыстычная ёлка-спіраль ля Палаца спорту стала яшчэ адной навагодняй інавацыяй. Побач з ёй – "Калядны кірмаш" – утульныя домікі, дзе можна купіць крафтавыя сувеніры, ёлачныя ўпрыгажэнні, ласункі і сагрэцца духмяным глінтвейнам.

Ёлка ля Нацыянальнай бібліятэкі паўстала ў тэматычным уборы: яе ўпрыгожваюць літары беларускага алфавіта. Побач размясцілася раскрытая "кніга" – адна з самых вялікіх светлавых кампазіцый Мінска (яе вышыня і шырыня складаюць 8,5 і 12 м).

Акрамя таго, святочны настрой жыхарам сталіцы ствараюць тэматычныя фігуры: ля Дома футбола – святлівы 3D-мяч вышынёй 11 метраў, ля Белдзяржфілармоніі – арфа, трактар на Партызанскім праспекце, "падарунак" недалёка ад ГУМа, ля "Мінск-Арэны" размясцілася шайба, побач з Белдзяржцыркам – клоўн, а на плошчы Якуба Коласа – "старажытны рукапіс" з пяром.

Навагодні Мінск – у перадсвяточным рэпартажы!

Галоўная ёлка краіны
Галоўная ёлка краіны
Кастрычніцкая плошча
Галоўная ёлка краіны
Галоўная ёлка краіны
1 2 3 4      Наступная