Геаграфія калядных кірмашоў пашырылася: 1 снежня ў сталіцы пачала працаваць яшчэ адна пляцоўка, дзе мінчане могуць набыць навагоднія сувеніры ручной работы, сагрэцца цёплымі напіткамі (гасцей чакае цэлая інсталяцыя з самавараў!) і ўдосталь паласавацца. Прычым на апошнім пункце арганізатары робяць акцэнт, бо першапачаткова "Пясочніца" адкрывалася як частка любімага ў сталіцы праекта "Гастрафэст". А гэта значыць, што ў марозныя зімовыя выхадныя тут можна пакаштаваць калядныя сэты на любы густ – ад бургераў і хот-догаў да салодкіх вафель, і заадно весела правесці час ля навагодняй ёлкі.