"Мы паўгода актыўна займаліся падрыхтоўкай да дзіцячага "Еўрабачання", таму, калі браць часавыя рамкі, то гэта самы завяршальны этап, хоць самы цяжкі і хвалюючы. Вялікая перавага ў тым, што ў Белтэлерадыёкампаніі працуе вялікая колькасць кваліфікаваных спецыялістаў, якія здольны самі зрабіць гэта шоу. Я бываў на розных дзіцячых конкурсах песні, і, паверце, у многіх краінах мясцовых спецыялістаў на пляцоўцы было не знайсці. Дарэчы, тэхнічныя работнікі, якія прыехалі сюды з Еўропы, сказалі, што гэта ўзровень дарослага "Еўрабачання", –адзначыў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.