Вядучы кінафорум Беларусі – адзін з буйнейшых у Еўропе – адзначае 25-годдзе і запрашае аматараў cinema "пазнаць белы свет". Менавіта так гучыць слоган "Лістапада"-2018 у гонар назвы карціны рэжысёра Кіры Муратавай, якой прысвечаны юбілейны сезон ММКФ. Адкрыла праграму польская стужка "Халодная вайна" Паўла Паўлікоўскага – аўтара "Іды" і ўладальніка дзвюх узнагарод "Лістапада"-2013. Гучныя прэм'еры, рэтраспектывы, дакументальныя стужкі, маладое беларускае кіно, і, упершыню, паўнакупальныя фільмы... Усяго ў афішы кінатыдня – 167 фільмаў з 48 краін, у тым ліку дэбютантаў Кеніі і ПАР. Для юных гледачоў "Лістападзік" падрыхтаваў 6 карцін на тэму дзяцінства.