У Брэсце 2 лістапада ўрачыста адкрыўся II Міжнародны шахматны фестываль "Чорная пешка". Маштабнае мерапрыемства праходзіць у лёгкаатлетычным манежы. Для ўдзелу ў фестывалі сабраліся больш за 1 тысячу ўдзельнікаў з 15 краін: Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Кыргызстана, Індыі, Латвіі, Лівана, Малдовы, Польшчы, Расіі, Туркменістана, Узбекістана, Украіны, Швецыі, Эфіопіі. Самым юным аматарам інтэлектуальных гульняў ледзь споўнілася чатыры гады, самым старэйшым – далёка за 70.
На фота: шахматыст з Кобрына Ягор Кузміцкі