Карэйскі фестываль дружбы з Беларуссю з аншлагам прайшоў у Мінску 27 кастрычніка. Яркае і маляўнічае свята сабрало аматараў карэйскай і беларускай культур у ДК МАЗ. Мерапрыемства ўяўляла сабой мікс традыцыйных і сучасных нумароў ад артыстаў з Рэспублікі Карэя і Беларусі.