Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з актывам БРСМ назваў касмічную галіну, ІТ і БелАЭС кропкамі будучага росту краіны.
Як перакананы Прэзідэнт, без іх дзяржава не змагла б развівацца ў сучасных умовах. "Нам патрэбны кропкі росту і росту менавіта будучага, - лічыць ён. - Пабудаваць проста завод сёння недастаткова. Свет развіваецца па пэўных напрамках, і тэмпы шалёныя. Нам удалося заняцца тым, што потым, у будучым, будзе вельмі важна, гэта ў тым ліку энергетыка, аднаўляльныя крыніцы энергіі".