Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным дакладна вызначыцца з роллю, якую ў Беларусі павінен адыгрываць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
"Трэба вызначыцца нарэшце з тымі напрамкамі, па якіх будзе працаваць моладзь", - заявіў кіраўнік дзяржавы. У якасці прыкладу ён прывёў студатрадаўскі рух: "Гэта цудоўная форма. З пункту гледжання таго, што моладзь, асабліва цяпер, акунаецца ў гэту фізічную працу. І не толькі фізічную. Вучыцца зарабляць першы рубель для сябе. Вось добры напрамак, які ў добрым сэнсе слова манапалізаваны нашым саюзам моладзі".