Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з цеплынёй успамінае свае камсамольскія гады і падкрэслівае, што для яго гэта была вялікая школа жыцця. Аб гэтым ён расказаў на сустрэчы з актывам БРСМ, прымеркаванай да 100-годдзя УЛКСМ.
Кіраўнік дзяржавы падрабязна падзяліўся з моладдзю ўспамінамі аб сваім камсамольскім юнацтве, расказаў, як яго прымалі ў гэту арганізацыю. "Для мяне ў жыцці гэта вялікая была школа. Калі б не было камсамола ў маім жыцці, я не быў бы Прэзідэнтам, - сказаў ён. - А калі б і быў Прэзідэнтам, я не быў бы ў асобных пытаннях такім эфектыўным, таму што я гэта разумею (жыццёвыя пытанні) знізу".