Журавінавая плантацыя, закладзеная ў Пінскім раёне ў 1985 годзе, сёння з'яўляецца буйнейшай у Еўропе гаспадаркай па вырошчванні адной з самых карысных ягад. Вядомыя як сродак для прафілактыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў і павышэння імунітэту, журавіны з'яўляюцца сапраўднай скарбніцай вітамінаў і мінералаў.
Кастрычнік – час збору журавін. На ААТ "Палескія журавіны" вырошчваюць 8 сартоў гэтай балотнай ягады, максімальны ўраджай з 1 гектара (плошча ўсёй ягаднай плантацыі – 85 га) склаў 30 тон. Значная частка ягад адгружаецца на экспарт – у Вялікабрытанію, Нідэрланды, Польшчу, Германію, Італію, Швецыю, Расію, Літву, Латвію, Казахстан і Румынію.
Эфектныя кадры збору ўраджаю на журавінавай плантацыі – трактары, якія ездзяць па вадзе, дождж пунсовых ягад і шчодрасць палескіх зямель – у спецыяльным рэпартажы.