З 1 кастрычніка ў Беларусі пачаўся сезон палявання на лася, дзіка, казулю, высакароднага і плямістага аленяў. Паляваць дазволена на жывёл любога полу і ўзросту: загонам і з сабакамі – у светлы час сутак; з засады, з падыходу – на працягу сутак.
7 кастрычніка выйшлі на загоннае паляванне ўдзельнікі Барысаўскай раённай арганізацыі РДГА "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў". Пасля некалькіх загонаў паляўнічыя здабылі лася, казулю і лісіцу.