Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | 100-годдзе заканчэння Першай сусветнай вайны ў Пастаўскім раёне

100-годдзе заканчэння Першай сусветнай вайны ў Пастаўскім раёне

100-годдзе заканчэння Першай сусветнай вайны ў Пастаўскім раёне
30 Врс 2018

Урачыстыямерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю заканчэння Першай сусветнай вайны, адбыліся 30 верасня ў Пастаўскім раёне. Менавіта тут у кастрычніку 1915 года была адноўлена лінія фронту, а ў сакавіку 1916-га разгарнулася Нарачанская наступальная аперацыя, якая стала адной з самых кровапралітных на Усходнім фронце. У ходзе вельмі цяжкіх баёў ва ўмовах веснавога бездарожжа былі забіты, паранены, прапалі без вестак больш за тысячу афіцэраў і звыш 77 тысяч салдат...

Мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю заканчэння вайны, пачаліся з адкрыцця выстаўкі "Рэха Вялікай вайны" ў Пастаўскім краязнаўчым музеі. У экспазіцыю ўвайшлі рарытэты ваеннага часу з прыватных калекцый (экіпіроўка і зброя, прадметы побыту афіцэрскіх сем'яў), а таксама асабістыя рэчы салдат, знойдзеныя ў час пошукавых аперацый на месцы баявых дзеянняў, – абразок, пагоны, нацельныя крыжыкі, манеты, гільзы ад патронаў…

Затым на гарадскіх могілках каля вёскі Макараўцы адбылася ўрачыстая цырымонія перапахавання 106 салдат Рускай імператарскай арміі, якія загінулі ў час Першай сусветнай вайны ў 1916 годзе на тэрыторыі Пастаўскага раёна. Астанкі байцоў у маі – ліпені гэтага года знайшлі ў час пошукавых работ, якія праводзіў 52-і асобны спецыялізаваны пошукавы батальён Узброеных Сіл Беларусі.

Пасля цырымоніі каля возера Задзеўскае побач з вёскай Дукі разгарнулася маштабная рэканструкцыя баявых дзеянняў "Пастаўскі рубеж", у якой прынялі ўдзел беларускія і расійскія клубы ваенна-гістарычнай рэканструкцыі – усяго амаль 60 чалавек з Мінска, Брэста, Масквы, Санкт-Пецярбурга і Калінінграда. Гледачы не толькі пранікліся духам ваеннага часу, але і азнаёміліся з побытам рускіх і нямецкіх салдат, убачылі іх абмундзіраванне і ўзбраенне, а таксама захаваныя фартыфікацыі.

100-годдзе заканчэння Першай сусветнай вайныу рэпартажы з Пастаўскага раёна.

Выстава "Рэха Вялікай вайны" ў Паставах
Выстава "Рэха Вялікай вайны" ў Паставах
Выстава "Рэха Вялікай вайны" ў Паставах
The Echo of the Great War exhibition in Postavy
Выстава "Рэха Вялікай вайны" ў Паставах
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..8]      Наступная