Пакуль насы чаравікаў хаваліся у чырвона-жоўтым, вохрыстым, з прожылкамі і кропелькамі-ўзорамі лісці, пакуль шыю ухутвалі мяккія шалі, а пальцы рук шукалі цяпла ў кішэнях, непрыкметна праляцеў першы месяц восені. І, нягледзячы на халаднаватае надвор’е, гэта пара года любімая ў многіх: за прыгожую палітру фарбаў, за сагравальную каву раніцай і гарачы шакалад – увечары, за асеннія салоны, тэатральныя фестывалі, за паказы любімага беларусамі і замежнымі гасцямі кінафоруму ''Лістапад'' (у гэтым годзе – юбілейнага!). Ды і як не любіць пару года, якая дорыць цяпло замест астываючага сонца – цяпло творчасці, лямпавых вечароў і душэўных гутарак…
Маляўнічая, цудоўна-ўтульная пара года – у фотагалерэі з розных куткоў любімай краіны...