Яшчэ далёка да зімовага сезона, а ў "Раўбічах" поўным ходам ужо трэніруюцца страляючыя лыжнікі з нацыянальнай каманды і праводзяцца рэспубліканскія спаборніцтвы. Аптымальная спартыўная форма і высокая скорасць, дакладная стральба, зладжаная камандная гульня – вось тыя задачы, якія паставілі галоўныя трэнеры перад нашымі спартсменамі на адкрытым чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне, які стартаваў 26 верасня на трасах аднаго з буйнейшых спарткомплексаў краіны.
На заканчэнне сезона ў Раўбічах разгарнулася сапраўдная барацьба за першыя месцы ў нацыянальным першынстве па летнім біятлоне. Праграму першага дня спаборніцтваў адкрылі спрынты: перамогу ў гонцы на 10 км святкаваў беларус Віктар Крыўко, якому, нягледзячы на два промахі на стрэльбішчы, удалося выйграць у Цімафея Лапшына, які выступае за каманду Паўднёвай Карэі, а трэцяе месца заняў Уладзімір Чапелін. У жаночым спрынце лепшая з беларусак – Дар'я Юркевіч – паказала другі рэзультат, уступіўшы амаль мінуту прадстаўніцы Паўднёвай Карэі Ганне Фролінай. А на трэці радок у падагульняючай турнірнай табліцы паднялася яшчэ адна наша біятланістка – Ганна Сола. Праграму чэмпіянату Беларусі прадоўжылі гонкі праследавання ў юнакоў і дзяўчат, а кульмінацыяй спаборніцтваў стануць відовішчныя мас-старты, якія адбудуцца 29 верасня.
На фота: Уладзімір Чапелін