Намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Хмель сказаў, што мэта акцыі – звярнуць увагу на забруджванне паветра. "У рэспубліцы ў гэтым напрамку праводзіцца вялікая работа, распрацоўваюцца праграмы па стварэнні веламаршрутаў, будуюцца веладарожкі, запраўкі для электратранспарту. Думаю, што ў бліжэйшым будучым акцыя зменіць назву на "Дзень без аўтамабіля з рухавіком унутранага згарання", – пажартаваў ён.