"Мне прыемна бачыць вуліцу Леніна без машын. Так яна выглядае значна лепш, – адзначыла пастаянны каардынатар ААН, пастаянны прадстаўнік праграмы развіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі. – Мінск – горад еўрапейскі, уражвае доўгімі веласіпеднымі дарожкамі. Іншаземцам вельмі прыемна тут знаходзіцца. Радуе, што ініцыятыва Еўрапейскага тыдня мабільнасці развіваецца. У 2016 годзе ў ім удзельнічала толькі тры беларускія гарады, цяпер – 68".
Іаана Казана-Вішнявецкі падкрэсліла, што ідэя Дня без аўтамабіля цесна звязана з Мэтамі ўстойлівага развіцця – скараціць да 2030 года ўдвая колькасць смярцей і траўмаў ад аўтамабільных аварый.