На выставе "Фотавобразы і матэрыялы" ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі прадстаўлены работы 14 мастакоў, якія аказалі істотны ўплыў на развіццё мастацтва гравюры ў сучасным мастацтве Японіі. Дарэчы, часавы перыяд выбраны не выпадкова: менавіта 1970-я называюць "залатым векам" у развіцці нацыянальнай графікі.
Цікава, што мастакі, чые работы прадстаўлены ў Мінску, працавалі на стыку двух відаў візуальнага мастацтва – фатаграфіі і гравюры. Выкарыстоўваючы розныя гравёрныя тэхнікі, яны дабіваліся большай "рэчыўнасці" выявы, імкнуліся да трансфармацыі ўяўлення гледача аб унутраных і знешніх уласцівасцях твора.