Кіраўніку дзяржавы паказалі і першую беларускую скрыпку ручной работы. Яе за паўтара месяца зрабіў дэкан факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва БДУКМ Аляксандр Сурба. Ён выкарыстоўваў клён, елку, чырвонае дрэва. У Беларусі такі інструмент могуць вырабіць толькі тры-чатыры майстры. У год кожны гатовы выпускаць восем скрыпак, усяго музычныя і адукацыйныя ўстановы маюць патрэбу ў 147 інструментах.