Віктар Лукашэнка падкрэсліў, што адчувае гонар за тое, што краіна "збірае столькі сяброў з Захаду і Усходу". Людзі праязджаюць тысячы кіламетраў, каб паўдзельнічаць у злёце ў Беларусі.
Ён дадаў, што і ў Беларусі, і ў іншых краінах, перш за ўсё ў Расіі, прыкладаюць шмат намаганняў для арганізацыі фестывалю. Узрастаючая колькасць удзельнікаў сведчыць аб тым, што шлях для гэтага выбраны правільны.
Віктар Лукашэнка прызнаўся, што для яго ўдзел у мотаруху – гэта стан душы, які не перадаць адным-двума словамі.