Трэці раз сталіца сабрала прадстаўнікоў байк-культуры на афіцыйнае закрыццё мотасезона-2018. Аднадумцы з 15 краін, сярод якіх – экзатычная Гавана, адкуль для ўдзелу ў H.O.G. Rally Minsk 2018 прыбыў сын Чэ Гевары, правялі мотапарад ад Кургана Славы да мінскага Палаца спорту – галоўнай пляцоўкі свята. Тут пад акампанемент нямецкай групы Bonfire смельчакі-каскадзёры дэманстравалі на сваіх "жалезных конях" неверагоднае валоданне целам, а побач размясцілася выстаўка рэдкіх матацыклаў і пляцоўка забаў для дзяцей.