"Судзейская калегія аднагалосна вызначыла ўладальніка Гран-пры IX Міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва "Сожскі карагод". Па-першае, з першай хвіліны выступлення калектыў заразіў нас энергетыкай, якая ішла ад выканаўцаў. Па-другое, у намінацыях эстрадны танец і сучасны танец "Дзеці Магніткі" прадставілі вельмі цікавыя з балетмайстарскага пункту гледжання нумары. У кожным іх выступленні склалася ўсё: дакладна падабраныя выразныя сродкі, створаны і раскрыты мастацкі вобраз плюс вельмі эмацыяльнае выкананне, якое зачароўвае", –расказала старшыня журы, прафесар, загадчыца кафедры харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Святлана Гуткоўская.