Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Святочныя агні запаліліся ў Мінску: галоўная ёлка краіны, светлавыя інсталяцыі і ззяючыя цэнтральныя вуліцы сталіцы

Святочныя агні запаліліся ў Мінску: галоўная ёлка краіны, светлавыя інсталяцыі і ззяючыя цэнтральныя вуліцы сталіцы

Святочныя агні запаліліся ў Мінску: галоўная ёлка краіны, светлавыя інсталяцыі і ззяючыя цэнтральныя вуліцы сталіцы
11 Снж 2023

Напярэдадні любімых зімовых свят Мінск 10 снежня заззяў агнямі. У нядзелю ўвечары рознакаляровымі гірляндамі ў навагодніх матывах асвяціліся галоўныя магістралі, абнавіліся цэнтральныя плошчы горада і, вядома, зазіхацела ўбраная галоўная ёлка краіны. Дарэчы, у гэтым сезоне ілюмінацыю ўключылі раней (як правіла, гэта здаралася 15 снежня), каб падарыць жыхарам і гасцям сталіцы яшчэ больш часу ва ўтульнай атмасферы чакання ўрачыстасцей.

Па традыцыі пачаўся святочны марафон з галоўнай – 30-метровай! – ёлкі на Кастрычніцкай плошчы, а за ёю яшчэ 27 прыгожых зялёных прыгажунь па ўсім горадзе. Навагодняе дрэва каля Палаца спорту дацягнулася да адзнакі 18 метраў: асаблівасць гэтай дызайнерскай ёлкі ў тым, што яе акружае зіхатлівы шацёр, пад якім можна прагуляцца і зрабіць незвычайныя фота. Ёлка на плошчы Незалежнасці па сваёй форме адрозніваецца ад распаўсюджаных каркасных і нагадвае сапраўдную пушыстую прыгажуню з Белавежскай пушчы, якую раскошна ўкрыла залатое ўбранне. Ёлка каля Белдзяржцырка ўпрыгожана ў стылі рэтра – персанажамі савецкіх казак і мультфільмаў.

Вядома ж, абавязковае месца сустрэч і сэлфі ў пераднавагоднім вячэрнім Мінску – Кастрычніцкая плошча з галоўнай ёлкай краіны. У гэтым сезоне ў якасці саліруючых колераў яе ўбору выбраны чырвоны, зялёны, сіні, залаты, сярэбраны і снежна-белы. Разбавілі палітру  адценні бірузовага, блакітнага і фіялетавага. Зялёная прыгажуня нібыта ўхутана спецыяльным палатном з больш як 20 тысяч пікселяў, а працягласць усіх  гірляндаў склала 3,2 км! Дапоўнілі геаметрыю ўбрання матавыя і  глянцавыя шары, разныя фрэзераваныя цацкі ў выглядзе зорак, сняжынак, васількоў, фігурных анёлаў і ледзяных крышталяў. Побач з ёлкай размясціўся гарадок з каларытных драўляных дамоў, дзе пачынаюць работу рамесныя і гандлёвыя крамы.

Чакаецца, што з 15 снежня стартуюць мерапрыемствы ў рамках Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці", з 23 снежня ў Палацы Рэспублікі юныя гледачы ўбачаць фантастычную казку "Машына Навагодняга часу", а таксама атрымаюць падарункі ад добрага чараўніка Дзеда Мароза. З 16 па 24 снежня на пляцоўцы каля сталічнага Палаца спорту разгорнецца выстава "Ёлкі нашага горада", дзе можна будзе ўбачыць крэатыўныя сімвалы ад прадпрыемстваў і раёнаў сталіцы.

Цырымонія запальвання агнёў на галоўнай ёлцы краіны
Цырымонія запальвання агнёў на галоўнай ёлцы краіны
Цырымонія запальвання агнёў на галоўнай ёлцы краіны
Цырымонія запальвання агнёў на галоўнай ёлцы краіны
Цырымонія запальвання агнёў на галоўнай ёлцы краіны
1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная