Ужо 20-ы раз з моманту заснавання ў 2021 годзе адбыўся спартыўна-культурны фестываль "Вытокі". І ўпершыню ён прайшоў толькі ў адным горадзе – у Пружанах: так, паводле слоў арганізатараў, у гасцей было больш часу для знаёмства з гістарычнай і культурнай спадчынай горада з 590-гадовай гісторыяй, народнымі промысламі, роднымі брэндамі і вядомымі людзьмі гэтага цікавага кутка Беларусі. Стартавала свята з рэспубліканскай турыстычнай акцыі "Вандруй! Адчуй! Натхняйся!". Таксама ў рамках свята адбылася прэзентацыя маршруту "Жамчужына Пружанскага краю", выстаўка-прэзентацыя НАН Беларусі, інтэрактыўная тэатральная пастаноўка "Выдно пана по чоботах", інтэлектуальны турнір "Вытокі квіз", алімпійскі квест, фестываль "Бітва кавераў", вячэрні гала-канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады.