Галоўнай асаблівасцю спаборніцтваў стала тое, што яны праходзілі ў цёмны час сутак: фінальныя старты пачыналіся пасля 21-й гадзіны. Перамогу святкаваў Дзяніс Клішчэўскі з Пінска на Nissan S13, Сяргей Сак заняў другое месца, замкнуў тройку мацнейшых Андрэй Піскароў. Усяго ўдзельнічала 20 пілотаў з Беларусі, Украіны і Расіі.
Дрыфтынг - тэхніка праходжання паваротаў, калі пілот ініцыіруе знос задняй восі, пры гэтым кіруючы аўтамабілем. На спаборніцтвах па дрыфтынгу суддзі ацэньваюць скорасць, вугал заносу, траекторыю і відовішчнасць.