На пляцоўцы сталічнага Футбольнага манежа 12 лістапада адкрылася Міжнародная спецыялізаваная аптовая выстаўка-кірмаш "Прадэкспа", якая ў бягучым годзе святкуе свой 30-гадовы юбілей. Насычаная праграма форуму, даўно прызнанага галоўнай харчовай падзеяй восені ў нашай краіне, разлічаная на чатыры дні, аб'яднала 160 удзельнікаў з сямі дзяржаў.