На першай выстаўцы-форуме "Штучны інтэлект у Беларусі", якая адбылася ў Нацыянальнай акадэміі навук, было прэзентавана больш за 100 праектаў – ад сельскай гаспадаркі да інтэлектуальнай аховы здароўя. Вынікі сваіх навуковых даследаванняў на выстаўцы прадставілі 32 арганізацыі краіны розных сфер дзейнасці і форм уласнасці. Гэта навукова-даследчыя арганізацыі, вышэйшыя навучальныя ўстановы, вытворчыя прадпрыемствы, якія займаюцца даследаваннямі ў галіне прымянення метадаў штучнага інтэлекту. Арганізатарамі першай выстаўкі-форуму "Штучны інтэлект у Беларусі" выступілі НАН Беларусі і Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН.