Рэспубліканскае свята для выпускнікоў ВНУ-2024 адбылося 28 чэрвеня каля Палаца спорту ў Мінску.
Павіншаваў выпускнікоў універсітэтаў міністр адукацыі Андрэй Іванец: "Сёння для вас вельмі хвалюючы і адначасова вельмі радасны дзень. Мінулі гады вучобы, усё пройдзена, вы маеце дыплом, і дарослае жыццё вас ужо чакае. Упэўнены, што высокі ўзровень і якасць нашай адукацыі стануць залогам вашага прафесійнага развіцця. Хачу вам пажадаць не спыняцца на дасягнутым, Ідзіце наперад, працуйце над сабой. І ўсё ў вас абавязкова атрымаецца, таму што для гэтага ў вас ёсць абсалютна ўсё", - сказаў кіраўнік адукацыйнага ведамства.