Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Праваслаўнае свята Нараджэння Хрыстовага ў Беларусі

Праваслаўныя вернікі Беларусі адзначылі свята Нараджэння Хрыстовага

Праваслаўныя вернікі Беларусі адзначылі свята Нараджэння Хрыстовага
7 Стд 2021

Беларускія праваслаўныя вернікі 7 студзеня сустрэлі адно з галоўных свят рэлігійнага календара – Нараджэнне Хрыстова. Чаканню першай зоркі на небасхіле папярэднічала доўгая духоўная і цялесная падрыхтоўка – саракадзённы пост. На Калядную куццю ва ўсіх храмах краіны прайшлі святочныя богаслужэнні, якія па традыцыі змяніліся вялікай вячэрняй і літургіяй Васіля Вялікага, а кульмінацыяй светлага свята стала ўрачыстае ўсяночнае трыванне.

Урачыстыя калядныя службы аб'ядналі ўсіх праваслаўных вернікаў Беларусі і свету ў адзінай малітве за здароўе родных і блізкіх, мір і дабрабыт сваіх сем'яў і ўсёй краіны ў перыяд пандэміі каранавіруса. Ва ўмовах складанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў гэтым годзе было арганізавана адразу тры трансляцыі богаслужэнняў у галоўным праваслаўным храме краіны – сталічным Святадухаўскім кафедральным саборы. Менавіта тут, у сэрцы гістарычнага Мінска, 7 студзеня роўна ў 00.00 стартавала Боская літургія, якую разам з клірам сабора правёў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы звярнуўся да вернікаў з калядным пасланнем, у якім закрануў вострыя пытанні. "Вернікі не могуць заставацца абыякавымі да трывожных падзей, якія адбываюцца ў свеце, і перш за ўсё – у сваёй Айчыне", – адзначыў мітрапаліт Веніямін. Ён падкрэсліў, што падзеі мінулага года сталі "сур'ёзнай прычынай задумацца аб нашым стаўленні да Бога і бліжніх, аб жыцці духоўным па запаведзях". Прадстаяцель БПЦ заклікаў не маркоціцца, хоць "многія адчуваюць разгубленасць і страх перад будучыняй", і выказаў пажаданне, каб "гармонія і згода былі ў сем'ях, калектывах, у грамадстве, ва ўсёй Айчыне нашай і за яе межамі".

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раніцай 7 студзеня наведаў мінскі храм Узвіжання Крыжа Гасподняга, які пабудаваны ў 2020-м годзе і размешчаны ў сімвалічным месцы – побач з мемарыяльным комплексам "Масюкоўшчынскі лагер смерці", які з'яўляецца помнікам больш як 80 ваеннапалонным і мірным грамадзянам, закатаваным у нямецкім канцлагеры ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У Крыжаўзвіжанскім храме Прэзідэнт запаліў калядную свечку, паразмаўляў з мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Веніямінам і ўдзельнікамі богаслужэння.

Аб тым, як беларусы святкавалі праваслаўнае Нараджэнне Хрыстова-2021 – у рэпартажы з розных куткоў краіны.

Падрыхтоўка да Нараджэння Хрыстовага ў Свята-Мікалаеўскім гарнізонным саборы ў Брэсце
Падрыхтоўка да Нараджэння Хрыстовага ў Свята-Мікалаеўскім гарнізонным саборы ў Брэсце
Падрыхтоўка да Нараджэння Хрыстовага ў Свята-Мікалаеўскім гарнізонным саборы ў Брэсце
У чаканні Нараджэння Хрыстовага: упрыгожванне ёлкі ў Святадухаўскім кафедральным саборы
У чаканні Нараджэння Хрыстовага: упрыгожванне ёлкі ў Святадухаўскім кафедральным саборы
1 2 3      Наступная