Ззяючыя ёлкі, мільёны агнёў ілюмінацыі ў вокнах кожнага дома і на гарадскіх вуліцах, беражліва ўпакаваныя падарункі, любімыя фільмы і мелодыі і, вядома, запаветныя жаданні, загаданыя пад бой гадзінніка! На змену снежаньскім клопатам у галоўную ноч года настаў час весялосці, усмешак, цёплых віншаванняў і яркіх фота ў шумных кампаніях. Каляндар перагарнуў старонку дзесяцігоддзя, падарыўшы свету новыя планы, памкненні і надзеі на 2020-ы.
Як праводзілі стары і сустракалі Новы год – у рэпартажы з розных куткоў святочнай Беларусі!