Супярэчлівы, няпросты і хвалюючы 2020-ы – ужо гісторыя. А наперадзе пакуль непрадказальны 2021-ы, і, вядома ж, кожны ўскладае на яго асаблівыя спадзяванні. Няхай гэты год вырашыць хаця б частку праблем, што назбіраліся ў мінулыя месяцы, прынясе радасць і шчасце, будзе паспяховым і пераможным, а галоўнае – абавязкова дорыць любоў, без якой жыццё не можа быць поўным!
Гэту доўгачаканую навагоднюю ноч беларусы, як і ўвесь свет, сустракалі па-ранейшаму ў трывожнай эпідэміялагічнай абстаноўцы. Многія правялі яе дома ва ўтульным сямейным асяроддзі, але з абавязковымі відэа- і тэлефоннымі званкамі блізкім, калі ўжо сабрацца вялікімі кампаніямі не ўдалося. Нямала людзей выйшлі і на вуліцы, каб сустрэць свята каля навагодняй ёлкі шумна і з размахам. Тэатралізаваныя паказы і канцэрты, кірмашы, святочныя фотазоны, музыка, усмешкі, віншаванні, феерверкі – усё было, і нават зусім не зімовае надвор'е з дажджом не перашкодзіла сустрэць гэту чароўную ноч у добрым настроі.
Яркія кадры беларускай навагодняй ночы-2021 – у рэпартажы.