Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 снежня прыняў удзел у правядзенні навагодняга балю.
Па існуючай традыцыі баль прайшоў у Зале ўрачыстых цырымоній Палаца Незалежнасці. Запрашэнне прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве атрымліваюць прадстаўнікі адоранай, таленавітай моладзі з усіх рэгіёнаў Беларусі – усяго каля 330 чалавек: навучэнцы ўстаноў вышэйшай, сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а таксама выхаванцы кадэцкіх вучылішчаў і Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча.
Традыцыю правядзення агульнарэспубліканскага навагодняга балю ў Беларусі адрадзілі ў 2018 годзе. З таго часу гэта ўрачыстае мерапрыемства пастаянна праходзіць у Палацы Незалежнасці.