Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | "На славу агульнай Перамогі!": міжнародная акцыя да 75-годдзя Вялікай Перамогі аб’ядноўвае беларусаў і жыхароў розных краін

"На славу агульнай Перамогі!": міжнародная акцыя да 75-годдзя Вялікай Перамогі аб’ядноўвае беларусаў і жыхароў розных краін

28 Стд 2020

Міжнародная акцыя ў гонар 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне пачалася ў Мінску ў маі 2019-га. Дзень за днём яна ідзе па Беларусі і іншых дзяржавах, дзе памятаюць тыя страшныя гады, пра якія нельга забыць. Нашы фотарэпарцёры захавалі ўжо нямала кранаючых кадраў акцыі і будуць прадаўжаць рабіць гэта ў юбілейным 2020-м. А 9 мая ў Мінску адбудзецца маштабны фінал – урачыстая цырымонія закладкі больш як 100 капсул з зямлёй, прывезенай з усіх рэгіёнаў Беларусі і краін-удзельніц баявых дзеянняў Вялікай Айчыннай, у крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых. У гэтыя ж пераможныя майскія дні ў сталіцы пройдзе вялікі гала-канцэрт, асновай сюжэтнай лініі якога стануць падзеі праекта.
 
Паставы, Столін, Іўе, Віцебск, Дзятлава, Ліда, Магілёў, Гомель, Рэчыца, Шчучын, Лельчыцы, нарвежскі Осла… Патрыятычны марафон аб’ядноўвае сотні населеных пунктаў – ад сталіц і рэгіянальных цэнтраў да невялікіх вёсак – у імя памяці байцоў, якія загінулі ў самай кровапралітнай вайне ў гісторыі чалавецтва. Удзельнікі акцыі збіраюць сімвалічныя жмені зямлі з брацкіх магіл і воінскіх пахаванняў у Беларусі, знакамітых гарадах-героях, краінах, вызваленых Савецкай Арміяй – зямлі, палітай крывёю, потам і слязамі, зямлі, на абарону якой былі пакладзены жыцці...
 
Гаворачы аб ідэі і мэтах патрыятычнай акцыі, настаяцель Усіхсвяцкага прыхода протаіерэй Фёдар Поўны адзначае: яна "ўзнікла з роздумаў аб захаванні гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай, пераасэнсаванні традыцыі святкавання Дня Перамогі". Паводле яго слоў, акцыя накіравана на абуджэнне ў маладым пакаленні цікавасці да падзей ваеннай гісторыі. Свяшчэннаслужыцель асабліва падкрэслівае значнасць марафону для маладога пакалення, якое жыве ў час пераасэнсавання вынікаў гэтай падзеі. "Каб жыла ў нашым народзе ўдзячнасць за подзвіг мільёнаў грамадзян Савецкага Саюза, у тым ліку за гераізм нашых уласных продкаў. Каб людзі ведалі, што такое нацызм, што ён ёсць зло. Каб ніколі не ўзнікала ў нашых дзяцей і ўнукаў жадання вырашаць праблемы вайной".

Памятныя старонкі патрыятычнай акцыі "На славу агульнай Перамогі!"-2020 – у рэпартажы.
 

Цырымонія каля мемарыяла ў вёсцы Шапуры Віцебскага раёна
Акцыя "На славу агульнай Перамогі!" у вёсцы Шапуры Віцебскага раёна
"На славу агульнай Перамогі!": міжнародная акцыя да 75-годдзя Вялікай Перамогі аб’ядноўвае беларусаў і жыхароў розных краін
Адыль Егінбай – праўнук салдата, які загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны
Цырымонія каля мемарыяла ў вёсцы Шапуры Віцебскага раёна
1 2 3      Наступная