Вядучыя танцавальныя пары з 20 краін 18-19 студзеня сабрала 35-я, юбілейная "Віцебская сняжынка". За узнагародамі на прэстыжнае спаборніцтва прыехалі прадстаўнікі Аўстрыі, Азербайджана, Германіі, Грузіі, Беларусі, Ізраіля, Італіі, Кіпра, Сан-Марына, Узбекістана, Украіны, Філіпін. Квікстэп, вальс, танга і джайв – на працягу двухдзённага марафону танцоры розных узростаў змагаліся за званне лепшых, дэманструючы майстэрства ў еўрапейскай і лацінаамерыканскай праграмах.