Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Міжнародны турнір па самба на прызы Прэзідэнта ў Мінску

Міжнародны турнір па самба на прызы Прэзідэнта

Міжнародны турнір па самба на прызы Прэзідэнта
20 Лют 2020

Беларускія атлеты заваявалі 14 узнагарод (3 залатыя, 5 сярэбраных і 6 бронзавых) у першы дзень адкрытага XXIVміжнароднага турніру катэгорыі А па самба на прызы Прэзідэнта, які прайшоў 20-21 лютага ў мінскім Палацы спорту.

Медалі вышэйшай пробы выйгралі беларускія спартсмены Аляксандр Кокша (вагавая катэгорыя 74 кг), Марыя Кандрацьева (звыш 80 кг) і Яўген Алексіевіч у баявым самба (82 кг).

На другую прыступку п'едэстала гонару падымаліся Яна Бяганская (64 кг), Кацярына Калюжная (звыш 80 кг), Павел Гладкіх (62 кг), Дзмітрый Смолін (74 кг) і ў баявым самба Раман Даміеў (100 кг).

Бронзавыя медалі на рахунку беларусаў Кацярыны Мацулевіч (48 кг), Алены Купава (56 кг), Настассі Мацюшка (56 кг), Івана Аніскевіча (62 кг), Дзмітрыя Хахлова (звыш 100 кг) і ў баявым самба Сяргея Капылова (68 кг).

"У першы дзень турніру нехта з атлетаў не змог своечасова ўключыцца. У цэлым пачалі нядрэнна, былі чыста беларускія фіналы. На спаборніцтвы ў Мінск прыехалі моцныя спартсмены з розных краін, дастойная канкурэнцыя. Паглядзім, што будзе далей", – пракаменціраваў выступленне сваіх падапечных галоўны трэнер зборнай Беларусі па самба Дзмітрый Базылеў.

За ўзнагароды турніру спаборнічалі прадстаўнікі 24 краін. Беларусь на спаборніцтвах прадставілі каля 60 атлетаў. Прэзідэнцкім спартыўным клубам заснаваны спецыяльныя прызы турніру – "За волю да перамогі" і "Лепшую тэхніку".

Міжнародны турнір па самба на прызы Прэзідэнта
Міжнародны турнір па самба на прызы Прэзідэнта
Міжнародны турнір па самба на прызы Прэзідэнта
Міжнародны турнір па самба на прызы Прэзідэнта
Міжнародны турнір па самба ў Мінску
1 2 3 4 5  [6..9]      Наступная