Міжнародны прадстаўнічы турнір "Хрустальная ружа" адбыўся 26-28 ліпеня ў сталічным Палацы мастацкай гімнастыкі. За ўзнагароды змагаліся больш за 200 грацый з дзевяці краін свету.
Народны артыст СССР і Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, выдатны беларускі харэограф Валянцін Елізар'еў перадаў кнігі пра балет Рэспубліканскаму цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па гімнастыцы мастацкай.