Першы міжнародны фестываль-конкурс "Арт-парад у Віцебску" адбыўся 8-9 студзеня ў абласным цэнтры. На працягу двух дзён яго ўдзельнікі выступалі ў конкурсных праграмах у намінацыях "Вакал" і "Харэаграфія". Ацэньвалі выступленні вядомыя артысты, сярод іх уладальнікі Гран-пры міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" розных гадоў. У час творчага форуму прайшлі шматлікія майстар-класы.