Актуальныя тэндэнцыі турыстычнай сферы, папулярныя краіны для адпачынку, гарачыя туры і новыя напрамкі на сезон-2019 – усё гэта прапануе міжнародная выстаўка "Турбізнес-2018", якая 26 верасня разгарнулася ў сталічным павільёне "Белэкспа". Тэматыка экспазіцыі – медыцынскі, рэкрэацыйны, прыгодніцкі, паляўнічы, спартыўны, сямейны і дзіцячы турызм. Тут прадстаўлены лепшыя транспартныя кампаніі і гасцініцы, навінкі спартыўнага і турыстычнага рыштунку і абсталявання, а таксама даведнікі, карты і сувеніры. Акрамя таго, у праграму ключаны прэзентацыі, круглыя сталы і семінары. У прыватнасці, наведвальнікі даведаюцца аб тым, якія новыя маршруты па Беларусі і замежныя туры на калядныя і навагоднія святы распрацавалі нашы нацыянальныя тураператары.
Цырымонія адкрыцця, ганаровыя госці і самыя яркія моманты выстаўкі-2018 – у нашым рэпартажы!