Урачыстае адкрыццё 32-й міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Белагра-2022" прайшло 7 чэрвеня ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень".
Аграрны форум традыцыйна збірае разам не толькі беларускіх аграрыяў і работнікаў харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, але і іх замежных калег і партнёраў. У гэтым годзе ўдзел у выстаўцы прымаюць больш за 400 кампаній з розных краін, у тым ліку Беларусі, Кітая, Казахстана, Таджыкістана і іншых. Вялікая колькасць удзельнікаў прадстаўляюць Расію – больш за 30 рэгіёнаў і 16 асобных стэндаў.
Калектыўныя экспазіцыі прэзентуюць Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства прамысловасці, Нацыянальная акадэмія навук, канцэрн "Белдзяржхарчпрам" і Белкаапсаюз. Экспазіцыю дапоўнiлi выстаўкі "Белферма" (апошнія дасягненні ў галіне жывёлагадоўлі) і "Белпрадукт" (прадукты харчавання).
"Белагра" з'яўляецца пляцоўкай і для дзелавых перагавораў. У праграме выстаўкі – В2В-сустрэчы, круглыя сталы, канферэнцыі, дэманстрацыйныя паказы і конкурсы.