Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту належыць да тыпу музеяў пад адкрытым небам, або музеяў-скансэнаў. Такія музеі - гэта адна з форм захавання і дэманстрацыі помнікаў гісторыі і культуры ў блізкім да натуральнага асяроддзі. У музеі дэманструецца традыцыйная народная культура краіны ў адзінстве яе рэгіянальных і лакальных асаблівасцей. Беларускі скансэн быў заснаваны ў 1976 годзе.