19 сакавіка ў Калінкавіцкім раёне прайшоў мітынг, прысвечаны 76-й гадавіне вызвалення вязняў канцлагера "Азарычы". Удзельнікі акцыі ўсклалі вянкі і кветкі да мемарыяла ў памяць аб тысячах мірных жыхароў, якія загінулі ў лагеры смерці.
У час акцыі адбылася перадача астанкаў загінулага ў гады Вялікай Айчыннай вайны малодшага сяржанта 127-га знішчальнага авіяпалка Паўла Ярашэнкі прадстаўніку Асацыяцыі ветэранаў баявых дзеянняў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Расіі па Усць-Лабінскім раёне для далейшага іх перапахавання.