Мірскі замак – самая папулярная выдатная мясціна Беларусі, рэзідэнцыя вядомага роду Радзівілаў, унесеная ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, з’яўляецца выдатным узорам абарончага дойлідства XVI-XVII стагоддзяў. Спалучэнне готыкі, барока і рэнесансу зрабіла замак унікальным збудаваннем у Еўропе. Акрамя непрыступнай цытадэлі, дзе сёння размешчаны музей і атэль, замкавы комплекс уключае італьянскі рэнесансны сад, англійскі парк, сажалку і капліцу-пахавальню князёў Святаполк-Мірскіх…