Завяршылася будаўніцтва мемарыяльнага комплексу на месцы спаленай у гады Вялікай Айчыннай вайны вёскі Ала ў Светлагорскім раёне.
Кампазіцыйна праект уключае тры асноўныя блокі: уваходную групу, пешаходны маршрут, мемарыяльную зону. Пешаходны маршрут пракладзены па некалі існуючай вуліцы вёскі. На месцах, дзе былі дамы, – іх сімвалічныя каркасы, абеліскі з сілуэтамі людзей. На мемарыяльнай плошчы – брацкая магіла, званіца, стэла з набатным звонам.
У мемарыяльнай зоне высадзілі спецыяльны сорт яблыні – Ала. У гэтага сорту чырвоны ствол, чырвоныя плады і пры цвіценні ёсць чырванаватае адценне.