Лёгкаатлетычны забег "Мебелаін марафон – 2019" сабраў 6 кастрычніка ў цэнтры Магілёва каля 3 тысяч прафесіяналаў і аматараў бегу на трох дыстанцыях: 42 км 195 м; 10 км; 4 км. У спаборніцтвах удзельнічалі прадстаўнікі Літвы, Латвіі, Украіны і Расіі. Для маленькіх лёгкаатлетаў была падрыхтавана дзіцячая дыстанцыя.